Семінар у Жыровічах

23 лістапада сябры студэнцкага навукова-даследчага гуртка «НіКа» пры кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Яўген Мацута, Мікіта Ляўковіч і Канстанцін Жукоўскі прынялі ўдзел у ХІХ Семінары студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, які адбыўся ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна.

Семінар штогод традыцыйна праходзіць у сценах Мінскай духоўнай семінарыі і аб'ядноўвае студэнтаў беларускіх універсітэтаў, якія вывучаюць гісторыю і сучаснае становішча Праваслаўнай царквы. Студэнты-гісторыкі Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі на семінары даклады, якія былі прысвечаны розным аспектам царкоўнага мінулага на Гродзеншчыне.

Вход на сайт