Пачалася падрыхтоўка вучняў горада да краязнаўчай гульні “Мой Гродна”

Пяты год запар у сцянах універсітэта намаганнямі кафедры турызму і культурнай спадчыны, студэнцкага прафкама і абласнога цэнтра турызму і краязнаўства ладзіцца гарадская краязнаўчая гульня “Мой Гродна” – працяг легендарнай гродзенскай гульні “Я этим городом храним”.

У гэтым годзе падрыхтоўка да гульні будзе ісці ў форме вочных сустрэч каманд-дзельнікаў з даследчыкамі гісторыі, культуры і геаграфіі Гродна.

Першая такая сустрэча адбылася 21 лістапада на пляцоўцы нашага факультэта. Занятак для вучняў правяла выкладчыца кафедры турызму і культурнай спадчыны Ю.У. Кейко. На падставе назапашаных у выніку працяглай дбайнай архіўнай працы ведаў пра гісторыю гродзенскай Марыінскай гімназіі, даследчыца распавяла вучням пра акалічнасці стварэння, развіцця і арганізацыі дзейнасці гэтай навучальнай установы. З дапамогаю ўнікальных фота-крыніц і архіўных звестак вучні з шасці школ і гімназій горада склалі ўяўленне пра мінуўшчыну гімназіі, будынак якой стварае частку сучаснага галоўнага корпусу нашага ўніверсітэта.

Парадавала актыўнасць юных знаўцаў Гродна: выступоўцы было адрасавана шмат пытанняў.

У наступныя месяцы ўдзельнікаў краязнаўчай гульні чакаюць  чарговыя сустрэчы з нашымі навукоўцамі.

Вход на сайт