Удзел у турыстычным семінары ў Воранава
20 лістапада на базе Воранаўскага раёнага цэнтра культуры і народнай творчасці пры супрацы аддзела турызму Воранаўскага райвыканкаму і кафедры турызму і культурнай спадчыны адбыўся семінар па турызму на тэму “Патэнцыял культурна-пазнавальнага турызму ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні школьнікаў”.
Перад удзельнікамі семінара выступілі з тэматычнымі паведамленнямі пра асаблівасці турыстычнага патэнцыялу школьных музеяў і спецыфіку турыстычных паходаў выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнялюк В.Р. і Грыгарчук Р.С. Удзельнікі семінара пазнаёміліся таксама з творчым вопытам педагогаў і вучняў Радуньскай сярэдняй школы і арганізатараў фэста “Тракелянка”.
Семінар стаў часткаю трывалага супрацоўніцтва факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з Воранаўскім райвыканкамам у галіне развіцця турызму.