Традыцыйная паездка на Краснасельскія шахты

17 лістапада 2024 г. у рамках работы Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі адбылася традыцыйная паездка для студэнтаў першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” на Краснасельскія шахты (Ваўкавыскі раён).

Пад час паездкі студэнты наведалі рэшткі вадзянога млына, касцёл і царкву, размешчаныя ў г.п. Рось. Уласна на тэрыторыі лінзы 2а, дзе размешчана невялікая колькасць закансерваваных вусцяў шахт, Гаршкоў А.Д. распавёў пра гісторыю даследавання помніка і навакольных тэрыторый.

Наступная частка паездкі традыцыйна складалася з археалагічнай разведкі, падчас якой студэнты займаліся пошукам новых і абследаваннем ужо вядомых помнікаў. Вынікам праведзеных даследаванняў стала фіксацыя трох новых месцазнаходжанняў крамянёвых артэфактаў і адбор узораў пяску для далейшага грануламетрычнага аналізу.

Трэба адзначыць, што дадзеная паездка на Краснасельскія шахты для студэнтаў першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” адбылася ўжо пяты год запар, што ў сваю чаргу, сведчыць аб замацаванні дадзенай традыцыі на кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.

Вход на сайт