Прафарыентацыйная работа кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін з вучнямi гiмназii

30 лістапада 2024 г. у межах прафарыентацыйнай работы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэт наведалі вучні Гімназіі № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна.

 

Навучэнцы даведаліся аб правілах паступлення і спецыфіцы навучання на спецыяльнасці “Гісторыя”, шматпрофільнай алімпіядзе, якая праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Акрамя гэтага, студэнт 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”, старшыня Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі Чубараў Мацвей правёў экскурсію па археалагічнай выставе ў фае 1 паверха і археалагічнай экспазіцыі, дзе навучэнцы даведаліся аб старажытнай гісторыі Гродзеншчыны і выніках апошніх даследаванняў навукоўцаў нашага ўніверсітэта ў галіне археалогіі.

 

Вход на сайт