Выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
24-25 кастрычніка 2024 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук Гаршкоў А. Д. прыняў удзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гомельский дворцово-парковый ансамбль: от усадьбы до музейного комплекса”.
Навуковы форум праводзіўся на базе ДГКУ “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” і пераважна быў прысвечаны гісторыі сядзібаў і музейнай справы на тэрыторыі Беларусі. Даклад Гаршкова А. Д. быў прысвечаны аналізу, культурнай атрыбуцыі і рэканструкцыі геаграфічнай прывязкі калекцыі крамянёвых артэфактаў з Усходняй Беларусі, якая захоўваецца ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.