Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя правяла археалагічную разведку ў басейне р. Свіслач
20 кастрычніка 2024 г. студэнты спецыяльнасці "Гісторыя" – сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Гаршкова А. Д., сумесна з загадчыкам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, кандыдатам гістарычных навук Касюк А. Ф. правялі археалагічную разведку ў басейне р. Свіслач.
Асноўная тэрыторыя даследаванняў была прымеркавана да вусця р. Свіслач і яе левага берага ў ваколіцах аг. Свіслач і в. Карозічы. Пад час праведзеных прац, было зафкісавана 7 новых археалагічных помнікаў, сярод якіх рэшткі стаянкі-майстэрні фінальнага палеаліту (12-10 тыс. гадоў таму). Падобныя аб’екты ў басейне р. Свіслач сустрэты ўпершыню. Акрамя гэтага, намі былі зафіксаваны рэшткі паселішчаў неаліту-бронзы, познесярэднявечнага селішча і шэраг адзінкавых матэрыялаў.