Выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі
15-17 кастрычніка 2024 г. на базе Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культавыя помнікі Беларусі – намінанты Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне”.
У яе працы прынялі ўдзел дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н. А. Івашчанка, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук А. Д. Гаршкоў, а таксама ў якасці слухачоў сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі і студэнты 3 курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія)”. Даклад А. Д. Гаршкова быў прысвечаны першапачатковаму засяленню тэрыторыі Каложскага плато, якое дзякуючы праведзенаму даследаванню зараз датуецца перыядам 12-10 тыс. гадоў таму. Н. А. Івашчанка распавяла пра візуальныя крыніцы па гісторыі Каложскай царквы XVI - пачатку XX стст. Вынікам канферэнцыі стала рэзалюцыя, накіраваная на неабходнасць стварэння працоўнай групы па падрыхтоўцы дакументацыі для ўнясення Каложскай цаквы ў Сусветны спіс спадчыны ЮНЭСКА.