Прафарыентацыйная работа кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

13 кастрычніка 2024 г. старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкоў Аляксандр Дзмітрыевіч правёў прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі сярэдняй школы № 5 г. Смаргонь.

 

Сустрэча адбылася ў рамках працы гуртка па інтарэсах “Юны археолаг”, які быў створаны сёлета на базе ўстановы нашым выпускніком і магістрантам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Жабінскім Паўлам Валер’евічам. Гаршкоў А. Д. распавёў навучэнцам пра спецыяльнасці факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, з асноўным акцэнтам на спецыяльнасць "Гісторыя". Акрамя гэтага, быў праведзены майстар-клас па археалогіі, пад час якога школьнікі змаглі ўбачыць на прыкладзе работы з фрагментам біўня маманта працу даследчыкаў і паўдзельнічаць у адборы ўзораў на радыёвугляродны аналіз.

 

Вход на сайт