Творчая сустрэча з натуралістам і краязнаўцам В.С. Гуменным

11 кастрычніка студэнты 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” разам з выкладчыкам кафедры турызму і культурнай спадчыны Ю.У. Кейко сталі ўдзельнікамі творчай краязнаўчай сустрэчы ў Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага.

 

 

 

Тэма сустрэчы “Людзі і прырода Гродзенскага рэгіёна”. Арганізатар і выступоўца – біёлаг і географ гімназіі, аўтар тэлеперадач “У аб’ектывае натурпаліста”, магістр Віталь Станіслававіч Гуменны распавёў прысутным пра новыя звесткі пра такія прыродна-гістарычныя аб’екты горада і яго ваколіц, як Гродзенская пушча, Румлёўскі парк і гродзенскі заапарк. Усё пералічанае з’яўляецца важным турыстычным патэнцыялам нашага гарадзенскага краю.

Акрэсленыя падчас сустрэчы напарамкі ўключэння пералічаных аб’ектаў у турыстычную прапанову ва ўяздным і ва ўнутранным турызме, могуць стаць для студэнтаў падставаю для творчых ініцыятыў.

Вход на сайт