На факультэце адбылася прэзентацыя кнігі прафесара БДУ
9 кастрычніка на факультэце адбылася прэзентацыя кнігі прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага "У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі "адлігі" (1953-1968)".
Мерапрыемства адбылося ў рамках цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа". Мадэратарам прэзентацыі выступіў Аляксандр Горны.