У межах супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і БрДУ імя А.С. Пушкіна

Супрацоўніцтва паміж кафедрай турызму і культурнай спадчыны нашага факультэта і кафедрай гарадскога і рэгіянальнага развіцця БрДУ імя А.С. Пушкіна цягнеца не адзін год. У межах гэтых стасункаў – удзел нашых студэнтаў у штогадовай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў “Індустрыя турызму і турыстычныя рэсурсы” (БрДУ імя А.С. Пушкіна), удзел выкладчыкаў у навуковых канферэнцыях у Гродна і Брэсце.

 

Не першы год студэнты розных спецыяльнасцяў кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця прыязжаюць ў Гродна на профільныя вучэбныя практыкі. І гэта зразумела: гісторыка-культурны патэнцыял нашага горада варты уселякага знаёмства і вывучэння. 

 

8-9 кастрычніка чарговая група студэнтаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” з Брэста на чале з дацэнтам А.Д. Панько і выкладчыкам Г.М. Маеўскай наведвае наш горад. 8 кастрычніка па папярэдняму ўзгадненню дацэнтам В.Р. Карнелюком для практыкантаў была праведзена аглядная экскурсія з ухілам на прафілізацыю студэнтаў. 9 кастрычніка будучых спецыялістаў чакае знаёмства з галоўным корпусам нашага ўніверсітэта і музеям ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама новыя экспазіцыі Старога Замка.

 

Вход на сайт