Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя прыняла ўдзел у археалагічнай разведцы

28–29 верасня 2024 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі, а таксама студэнты 1–4 курсаў і магістранты спецыяльнасці “Гісторыя” прынялі ўдзел у археалагічнай разведцы, якая праводзілася пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, загадчыка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Касюк А. Ф. і старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д.

 

Даследаванні праводзіліся ў басейнах малых рэк – правых прытокаў першага і другога парадку Нёмана – Чарнуха і Гожка (Гажанка) каля населеных пунктаў Багушоўка, Гумбачы, Цідовічы. Накіраваны яны былі на пошук помнікаў каменнага веку, эпохі рымскіх уплываў і Вялікага перасялення народаў. У выніку праведзенай разведкі, было пройдзена каля 20 км, і абследавана плошча больш за 18 гектараў, дзе былі адкрыты 7 новых археалагічных аб’ектаў ад каменнага веку да сярэднявечча.

 


 

 
 
 
 

Вход на сайт