Удасканаленне майстэрства турыстычнага абслугоўвання

27 верасня пачаўся навучальны цыкл на пляцоўцы Ружанскага санаторыя “Ружа Хутар” (Пружанскі раён).

 

Арганізацыя заняткаў па ўдасканаленню прафесійнага майстэрста супрацоўнікаў дадзенай санаторнай установы Брэсцкай вобласці пачалася на падставе двухбаковай дамоўленннасці паміж кіраўніцтвам санаторыя і нашага ўніверсітэта. Супрацоўнікамі кафедры турызму і культурнай спадчыны была падрыхтавана вучэбная праграма курсаў.

У мінулую пятніцу выкладчыкі кафедры Ляговіч А.В. і Карнялюк В.Р. наведалі санаторый і правялі першы цыкл заняткаў з работнікамі дадзенай санаторна-курортнай установы. Цягам чатырох пар у практычнай форме ўдзельнікі курсаў пазнаёміліся з рознымі аспектамі ажыцяўлення абслугоўвання наведвальнікаў санаторыя. Праведзеныя заняткі – першы з чатырох этапаў курсаў. У бліжэйшыя месяцы супрацоўнікамі кафедры турызму і культурнай спадчыны разам з калегамі з іншых кафедр факультэта будуць праведзены чарговыя заняткі.

 


 

 

 

Вход на сайт