Археалагічныя даследаванні першага курса спецыяльнасці "Гісторыя" на тэрыторыі г. Гродна
У пачатку верасня 2024 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі, разам з першым курсам спецыяльнасці “Гісторыя” прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на тэрыторыі лесапарку Пышкі (г. Гродна) на помніку Гродна 11б пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д.
Студэнты першага курса ў палявых умовах пазнаёміліся з асновамі навукі “Археалогія”, яе прынцыпамі і непасрэдна прынялі ўдзел у раскопках, якія былі накіраваны на пошук старажытнага ворыва, якое было зафіксавана ў 2021 г. Акрамя гэтага, студэнты-першакурснікі пазнаёміліся з методыкай правядзення палявых даследаванняў ад разбіўкі раскопа да яго рэкультывацыі.
Атрыманыя вынікі даследаванняў будуць выкарыстаны ў працы Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ студэнтамі спецыяльнасці і спецыялізацыі “Археалогія”.