Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя прыняла ўдзел у даследаваннях старажытнай стаянкі-майстэрні ў лесапарку Пышкі (тэрыторыя г. Гродна)

У канцы жніўня 2024 г. студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, сябры Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі прынялі ўдзел у даследаванні стаянкі-майстэрні Гродна 14, якая размешчана ў лесапарку Пышкі на тэрыторыі г. Гродна.

 

Раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д., якія сёлета з’яўляюцца ўжо пятымі на гэтым помніку.

Праведзеныя даследаванні былі накіраваны на вывучэнне меркаванай перыферыйнай плошчы месца апрацоўкі крэменю. У выніку праведзеных раскопак дадзеная гіпотэза была пацверджаная. Аднак нягледзячы на малую колькасць знаходак, быў знойдзены фрагмент(?) двайнога выпрамляльніка перыяду фінальнага палеаліту, які выкарыстоўваўся для апрацоўкі дрэўкаў як для копій, так і для стрэл. Гэты артэфакт паказвае на выкарыстанне паралельна насельніцтвам басейна р. Нёман каля 10 тыс. гадоў таму усіх вядомых чалавеку на той момант варыянтаў кідальнага ўзбраення. Акрамя гэтага, пад час даследаванняў намі быў зафіксаваны развал керамікі, які маркіруе перыяд жыццядзейнасці на тэрыторыі лепарка Пышкі, звязанай са здабычай вапны, патрэбнай для ўзвядзення каменных будынкаў.

Вход на сайт