Сябры Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі прынялі ўдзел у даследаванні старажытнай стаянкі каля г. Гродна
У жніўні 2024 г. студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, сябры Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі прынялі ўдзел у даследаванні крэмнеапрацоўчай стаянкі-майстэрні Кавальцы 1 пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова А. Д.
У выніку праведзеных раскопак былі выяўлены крамянёвыя артэфакты перыяду фінальнага палеаліту і рэшткі старажытнага месца майстра, які каля 12 тысяч гадоў таму займаўся на гэтай тэрыторыі апрацоўкай крэменю. Акрамя гэтага, пад час даследаванняў быў знойдзены фрагмент наканечніка стралы, які па сваіх характарыстыках адносіцца да свідэрскай культуры. Гэтая находка дазваляе канстатаваць прысутнасць гэтай папуляцыі на тэрыторыі помніка, што да нядаўняга часу ставілася пад сумнеў.
Вынікі праведзеных даследаванняў будуць выкарыстаны пры напісанні работ студэнтамі-сябрамі Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі, выкладчыкамі, а таксама пры фарміраванні перасоўнай выставы “Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння”.