Купалаўцы прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 980-годдзю першага ўпамінання г. Навагрудка ў пісьмовых крыніцах
23 жніўня 2024 г. прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама студэнты, магістранты і аспіранты кафедры прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Навагрудскага краю”, прысвечанай 980-годдзю Навагрудка. Яе арганізатарамі выступілі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт і факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
На пленарным паседжанні прагучалі прывітальныя словы ад прадстаўнікоў Навагрудскага райвыканкама, дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы доктара гістарычных навук, дацэнта Белазаровіча В. А., дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Лакізы В. Л.
На пленарным паседжанні былі прадстаўлены даклады аб гуманітарнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, дзе Лакіза В. Л. распавёў пра апошнія дасягненні ў дадзенай галіне. Даклад доктара гістарычных навук, прафесара Піваварчыка С. А. быў прысвечаны курганным старажытнасцям у ваколіцах г. Навагрудак, даследаванне якіх было праведзена кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін у 2021 г. у рамках дамовы з Навагрудскім райвыканкамам аб інвентарызацыі помнікаў археалогіі. Доўнар А. Д. кандыдат гістарычных навук, дацэнт распавёў пра выбары магістрата горада Навагрудак у другой палове XVII ст. Доктар гістарычных навук, прафесар Ярмусік Э. С. прадставіў даклад аб этнаканфесійнай карце Навагрудскага раёна ў гістарычным аспекце і прапанаваў раённым уладам падрыхтаваць і выдаць манаграфію па гэтай праблематыцы.
Асноўная частка канферэнцыі складалася з работы дзвюх секцый, прысвечаных археалагічнай спадчыне і ранняй гісторыі Навагрудка і ваколіц (секцыі № 1) і гістарычнай спадчыне Навагрудска і ваколіц (секцыя № 2). Пад час працы секцый, прадстаўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы былі прадстаўлены даклады аб перспектывах даследавання палеаліту і выніках даследавання помнікаў каменнага веку на тэрыторыі Навагрудскага раёна (Гаршкоў А. Д., Піваварчык С. А.), уплыве прыродна-кліматычных умоў на тэрыторыі Беларускага Панямоння на насельніцтва жалезнага веку (Чубараў М. У.), фарміраванні гарадской прасторы Навагрудка ў XII-XVIII стст. (Івашчанка Н. А.), гісторыі даследавання антрапалагічных матэрыялаў з ваколіц Навагрудка (Каспер М. С.), генеалогіі шляхты Навагрудскага павета (Амелька С. У.), дзейнасці “цэнтраў здароўя” на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства (Ананька В. С.), новых крыніцах аб дзейнасці Навагрудскай гімназіі (Ананька К. Д.), гістарыяграфіі яўрэйскага партызанскага супраціву на тэрыторыі Навагрудскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Богдан Д. В.), рэарганізацыі школ заходніх абласцей БССР у 1939-1941 гг. (Садоўская Б. І.).
На канферэнцыі таксама былі прадстаўлены даклады спецыялістаў розных музейных і навуковых устаноў Беларусі (Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), якія былі прысвечаны тэматыцы ад археалогіі і гісторыі ранняга сярэднявечча да гісторыя выяўленчага мастацтва.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Неабходна адзначыць, што гісторыкі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзе у навуковых мерапрыемствах у Год якасці і 70-годдзя гістарычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Янкі Купалы.