Студэнцкая навукова-даследчая археалагічная лабараторыя прымае ўдзел у даследаваннях на Беларускім Паазер’і

З 8 па 19 ліпеня 2024 г. сябры Студэнцкай навукова-даследчай археалагічнай лабараторыі прымаюць удзел у даследаванні селішча Загорцы (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка навукова-даследчага сектара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Бубенькі Таццяны Станіславаўны.

Дадзены помнік з’яўляецца часткай археалагічнага аб’екта, які складаецца з гарадзішча і селішча. Папярэднія даследаванні дазволілі вылучыць некалькі этапаў засялення, пераважна, звязаных з жалезным векам і сярэднявеччам.

Сёлета працы накіраваныя на працяг раскопак на селішчы, дзе былі знойдзены цікавыя матэрыялы, якія адносяцца да позняга бронзавага і жалезнага вякоў. Акрамя гэтага, студэнты першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” Мікіта Пшанічны, Аляксей Холад, другога курса спецыяльнасці “Гісторыя (Археалогія)” Мацвей Чубараў, магістранты Мікіта Каспер і Павел Жабінскі, разам з навуковым кіраўніком лабараторыі старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым А.Д. і загадчыкам аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, кандыдатам гістарычных навук Касюк А. Ф. прынялі ўдзел у здымцы тапаграфічнага плана гарадзішча Загорцы і правялі паверхневыя зборы на паселішчах каменнага-жалезнага вякоў, якія былі адкрыты А. Ляўданскім у 1934 г., але іх дакладнае месцаразмяшчэнне да сённяшняга часу было пад пытаннем.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1619.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1620.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1621.jpg

Вход на сайт