Архелагічная практыка на Менцы
Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Гісторыя" прынялі ўдзел у археалагічных раскопках гарадзішча старажытнага Менску. Пад навуковым кіраўніцтвам археолагаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі студэнтамі было зроблена шэраг цікавых знаходак ХІ стагоддзя: нажы, фібулы, пацеркі, фрагменты гліняных гаршкоў.
У купалаўцаў была магчымасць завязаць кантакты з калегамі-гісторыкамі іншых універсітэтаў Беларусі, бо ў раскопках прымалі ўдзел студэнты ўсіх гістарычных факультэтаў краіны. У вольны ад раскопак час студэнты наведалі Нацыянальны мастацкі музей, прайшліся з экскурсіяй па знакамітых мясцінах сталіцы і сталі гледачамі ўрачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.