Экскурсія для ўдзельнікаў міжнароднага "Цягніка Памяці"

23 чэрвеня  ў межах міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі «Цягнік Памяці» у Гродна прыехала каля 150 вучняў старэйшых класаў  з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Арменіі, Казахстана, Азербайджана, Таджыкістана і Узбекістана.  Для юных гасцей былі прапанаваны экскурсіі па гораду, наведванне каралеўскіх замкаў і забаўляльная праграма ў цэнтры адпачынку “Прывал”.

 Сярод экскурсаводаў, якія  дэманстравалі гісторыка-культурную спадчыну Гродна былі  адмыслоўцы з кафедры турызму і культурнай спадчыны – дацэнт В.Р. Карнялюк і студэнткі 3 курса І. Дамастой і Ю. Каверга. Для дзяўчат гэты вопыт экскурсійнага абслугоўвання был  добрым сваеасаблівым экзаменам, які яны з годнасццю вытрымалі.

Шчырая зацікаўленасць маладых людзей з “Цягніка Памяці”, шматлікія пытанні пра мінуўшчыну і сучаснасць нашай краіны былі выдатнай акалічнасццю правядзення экскурсій. Было бачна, што гасцям з розных краін неабыякавы наша культура, гісторыя, штодзённае жыццё  жыхароў Беларусі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1444.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1445.jpg

 

Вход на сайт