Літаратурна-гістарычны вечар "Васіль Быкаў. Шлях вызначаны лёсам"
20 чэрвеня ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Андрэя Макаёнка прайшоў літаратурна-гістарычны вечар "Васіль Быкаў. Шлях вызначаны лёсам" прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння аднаго з лепшых майстроў беларускай прозы XX стагоддзя - Васіля Уладзіміравіча Быкава.
Кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, член Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Тарасава Святлана Мікалаеўна, распавяла пра знакамітую творчасць Васіля Быкава, асвятліла яго жыццёвыя і творчыя этапы. Разам з прысутнымі ахарактарызавалі месца і прысутнасць творчасці Быкава на беларускай і сусветнай прасторы.
Адна са старонак біяграфіі Быкава звязана з нашым горадам. Таму дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карнялюк Віталь Рыгоравіч, распавёў пра будучыя быкаўскія турыстычныя маршруты на Гродзеншчыне, пра гродзенскія мясціны, звязаныя з лёсам вялікага пісьменніка.
Напрыканцы мерапрыемства слухачы задавалі пытанні, успаміналі цікавыя факты і эпізоды, звязаныя з гродзенскім перыядам у жыцці пісьменніка. Мерапрыемства суправаджалася аглядам кніжнай выставы "Навука жыць прыдатная" і відэа-прэзентацыямі "Жыццё і творчасць В. Быкава" і "Гродна – горад Быкава".