Новыя ўражанні студэнтаў з Аўгустоўскага краю

 Традыцыйная  чарада  вучэбных практык, звязаных з актыўным турызмам,    дайшла да студэнтаў 1 курса  спецыяльнасці “Турызм і гасціннсць”  завочнай формы навучання. Хай і невялікі, але прафесійны  досвед часткі  студэнтаў-практыкантаў, адчуваўся выразна. Гэта было бачна ад арганізацыі  імі рэгулярнага снедання, нарыхтоўцы  дроў,  агульным настроі на магчымыя выпрабаванні палявых умоў.

 

А рекрэацыя даліны р. Асташанка чарговы раз гасцінна сустрэла нашых студэнтаў. Усталяванне намётаў, распальванне вогнішча і прыгатаванне ежы,  спартыўныя гульні, экскурсія  на шлюз “Нямнова” і пазнейшая – на Навумавіцкі форт Гродзенскай крэпасці, гутаркі амаль да ранніцы ля вогнішча – усё гэта спалучылася ў змест вучэбнай практыкі для студэнтаў-завочнікаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры турызму і культурнай спадчыны  Грыгарчука Р.С. і Карнелюка В.Р.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1389.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1390.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1391.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1392.jpg

Вход на сайт