На вёслах па Аўгустоўскаму каналу

На гэтым тыдні адбылася вучэбная практыка “Водны паход” для студэнтаў-завочнікаў 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”. У ходзе яе  студэнты разам з  выкладчыкамі  - Тарасавым В.І., Грыгарчуком Р.С. і Карнялюком В.Р. - прайшлі на вёслах па маршруту “Рака Асташанка -  рака Нёман – Аўгустоўскі канал – рака Асташанка”.

Агульны працяг не вельмі вялікі – 9 км. Але станоўчых уражанняў ад паходу шмат. Для большасці студэнтаў – гэта быў першы вопыт  воднага турызму, і усё што звязана з  тэхнікай байдарачнага сплаву было сапраўдным адкрыццём. Да гэтага  варта дадаць  уражанні ад самой акваторыі рэк і каналу, фантастычных краявідаў прыроды Гродзенскай пушчы, па якой ішоў паход, і, зразумела, камунікацыі падчас вандроўкі. Да станоўчых бакоў   практыкі варта дадаць гасціннасць турбазы “Нямнова-тур” і смачную ежу на вогнішчы, без якой не можа быць сапраўднага паходу.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1345.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1346.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1347.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1348.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1349.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1350.jpg

Вход на сайт