Віталь Карнялюк прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі
24-25 мая 2024 г. дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны В.Р. Карнялюк прыняў удзел у XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ля вытокаў расійскай дзяржаўнасці”, якая была праведзена пад эгідаю ўраду Калужскай вобласці, інстытута расійскай гісторыі Расійскай акадэміі навук, Калужскага дзяржаўнага універсітэта ім. К. Э. Цыялкоўскага, Расійскай Асацыяцыі гісторыкаў Першай сусветнай вайны. Канферэнцыя прайшла ў г. Бораўск Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Навуковы форум сабраў на пленарным пасяджэнні і сямі секцыях 93 даследчыка з навуковых устаноў Беларусі і Расіі. В.Р. Карнялюк выступіў на секцыі “Ваенная гісторыя Расіі” з навуковым дакладам “Калужскі край ва ўспамінах былых бежанцаў Першай сусветнай вайны з Гродзенскай губерніі”. На канферэнцыі былі абмеркаваны перспектывы навуковага супрацоўніцтва з калегамі з Калужскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя К.Э. Цыялкоўскага па такому навуковаму напрамку, як “Міласэрднасць і дапамога бежанцам ў гады Першай сусветнай вайны”.