«Аўгустоўскі канал – гісторыя, якая стала легендай»

У рамках святкавання 200-годдзя  пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала -  унікальнай гідратэхнічнай канструкцыі першай трэці ХІХ ст., 21 мая 2024 года ў раёне в. Нямнова прайшоў  маладзежны турысцка-спартыўны злёт «Аўгустоўскі канал – гісторыя, якая стала легендай» прысвечаны гераізму абаронцаў Аўгустоўскага канала і беларускай зямлі ад германскай агрэсіі ў гады Першай і Другой сусветных войнаў. Гісторыка-культурнае, прыроднае і этнічнае багацце Аўгустоўскага краю - неабсяжная магчымасць для патрыятычнага выхавання нашых вучняў і студэнтаў.

 

Некалькі каманд розных спецыяльнасцей факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама каманда юрыдычнага факультэта падчас злёту-квесту паспрабавалі адказаць на дзесяткі пытанняў звязанных з гісторыяй, культурай і прыродным багаццем  Аўгустоўскага края.

Пасля ўдалага праходжэння квэсту, капітаны каманд спаборнічалі ў  індывідуальных конкурсах, якія  патрабавалі ад іх як інтэлектуальных, так і фізічных намаганняў. У выніку вызначыліся пераможцы - каманда   студэнтаў  спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.

Турыстычны злёт-квэст быў арганізаваны кафедрай турызму і культурнай спадчыны, якой садзейнічалі спартыўны клуб  ГрДУ імя Я. Купалы і У. Мандзік (БРСМ), прадпрыемства “Нямнова-Тур”. Дзейнай у арганізацыі  злёта стала роля студэнтаў спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”: І. Дамастой, Ю. Кавергі, М. Станчык (студэнтаў трэцяга курса) і ўсіх студэнтаў-“турыстаў” першага курса. Для апошніх дапамога ў арганізацыі турыстычнага злёту стала першай справай ў рамках вучэбнай практыкі “Турысцка-аздараўляльны  паход”.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1232.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1233.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1234.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1235.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1236.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1237.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1238.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1239.jpg

Вход на сайт