Археалагічны гурток прыняў удзел у даследаванні помніка жалезнага веку і Новага часу

З 11 па 14 мая 2024 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” студэнты 1, 2 і 4 курсаў спецыяльнасці “Гісторыя” разам з кіраўніком – старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым А.Д. прынялі ўдзел у даследаванні помніка Масты (Зальвяны)-4 пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, вядучага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Касюка А.Ф.

 

Помнік размешчаны на правым беразе старыцы р. Зальвянка і быў выяўлены ў 2023 г. падчас археолага-этнаграфічнай практыкі студэнтаў. Сёлета працы былі накіраваны на працяг даследаванняў з мэтай далейшага вывучэння аб’екта жалезнага веку, зафіксаванага ў шурфе 1 у 2023 г., а таксама ўдакладнення культурна-храналагічнай прыналежнасці паселішча.

Падчас распрацоўкі культурных напластаванняў былі зафіксаваны артэфакты, якія адносяцца да мезаліту, перыяду позняга неаліту, бронзавага часу, жалезнага веку і Новага часу. Дадзеныя матэрыялы дазваляюць дапоўніць і ўдакладніць інфармацыю аб засяленні басейна р. Зальвянка, а таксама абазначыць перспектывы для далейшых даследаванняў помнікаў жалезнага веку ў басейне Нёмана.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1173.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1174.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1175.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1176.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1177.jpg

 

Вход на сайт