Узняцца на "Купалаўскую вышыню"

27  красавіка ў сцянах  адразу чатырох факультэтаў нашага ўніверсітэта  прайшла самая маштабная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя  студэнтаў і вучняў у краіне пад назваю “Купалаўская вышыня”.

Для ўдзелу ў фінальным этапе канферэнцыі было  даслана на папярэдні разгляд   спецыялістаў розных напрамкаў навукі 529 вучнёўскіх і студэнцкіх краязнаўчых работ з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У выніку было атабрана  222 работы, якія склалі змест 25 секцый.  Менавіта  такі спектр  краязнаўчых  напрамкаў  ўвасобіла гэтая канферэнцыя. Трэба падкрэсліць, што сваёй канцэпцыяй і метадычнымі падыходамі  канферэнцыя “Купалаўская вышыня” працягвае  педагагічную традыцыю, створаную дзесяцігоддзем правядзення канферэнцыі “Край Гарадзенскі” (якая праводзілася Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства ў шчыльным супрацоўніцтве з ГрДУ імя Янкі Купалы на базе 4-й і 1-й гродзенскіх гімназій).

Работу журы секцый канферэнцыі “Купалаўская вышыня” ажыццявілі дзесяткі выкладчыкаў факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, біялогіі і экалогіі, філалагічнага, мастацтваў і дызайну. Гэтую працу  педагогі вышэйшай школы рабілі разам з  вядомымі настаўнікамі-краязнаўцамі са школ г. Гродна і Гродзенскай  вобласці. А арганізацыйную дапамогу  ажыцяўлялі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і  краязнаўства  і выкладчыцыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны.

На пленарным пасяджэнні канферэнцыі  прагучалі  прывітальныя словы кіраўніка абласнога цэнтра турызму і краязнаўства А.А. Калаур, прарэктара па навуковай працы ГрДу імя Янкі Купалы Н.З. Башун. Сапраўдным падарункам для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі  сталі словы  ганаровага госця канферэнцыі - вядомага  гродзенскага краязнаўцы і, адначасова знакамітага беларускага навукоўца – член-карэпандэнта НАН Беларусі, прафесара, доктара біялагічных навук А.Г. Майсяёнка. Прыемнай ”дробяззю” для   юных даследчыкаў стаў і дыплом, дызайн якога быў спецыяльна распрацаваны старшым выкладчыкам кафедры дызайна А.А. Пракаповіч.

Работа секцый канферэнцыі стала дэманстрацыяй вынікаў краязнаўчых пошукаў настаўнікаў і вучняў, пытанняў і адказаў на іх аўтараў даследчых работ, зразумелых хваляванняў і сапраўднай атмасферы радасці ад пошуку ісціны – галоўнага ва ўсялякай навуковай справе.

Удзельнікі канферэнцыі атрымалі дыпломы І, 2 і 3 ступеняў, а таксама слушныя парады прафесійных навукоўцаў. Можна шчыра парадавацца за такія першыя крокі юных даследчыкаў на  купалаўскую вышыню. Хочацца спадзявацца, што ў гэтай канферэнцыі ёсць будучыня.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1053.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1054.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1055.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1056.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1057.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1058.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1059.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/1060.jpg

Вход на сайт