26-ая гарадская краязнаўчая гульня для вучняў Гродна
25 красавіка адбылася 26-ая гарадская краязнаўчая гульня “Мой Гродна” (“Я этим городом храним”). У гэтым годзе яна сабрала 24 каманды школ горада Гродна. 120 удзельнікаў са сваімі настаўнікамі-кіраўнікаміи сабраліся ў актавай зале на Леніна,32. За час гульні яе ўдзельнікі спрабавалі прайсці 22 кропкі ў гістарычным раёне “Гарадніцы” і адказаць на вельмі складаныя пытанні па гісторыі і культуры нашага горада.
Наступным этапам праверкі ведаў стаў конкурс капітанаў, дзе лідары каманд прадэманстравалі свае веды па гісторыі постацей, звязанных з Гродна, расшыфравалі змест старых фота горада і растлумачылі выявы з гравюры XVI ст. М. Цюнта - Г. Адельгаўзэра. У выніку пераможцамі сталі каманды гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага (1 месца), СШ №38 (2 месца), гімназіі №9 імя Кірычэнка ( 3месца).
Гульня адбылася пры актыўнай дапамозе 24 студэнтаў-валанцёраў нашага факультэта, прафкому студэнтаў, кафедры турызму і культурнай спадчыны, Гродзенскага абластнога цэнтра турызму і краязнаўства. Вялікая роля ў падрыхтоўцы гульні належыць вядомаму гродзенскаму краязнаўцу, педагогу, экскурсаводу, ставаральніку музея “Гродна-міні” І.Р. Лапехе.
Маштаб гульні, які тая набыла ў гэтым годзе, надае трывалую надзею на працяг гэтай справы ў будучым. Важна, што гульня ажыцяўляецца пад эгідаю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, бо сённяшнія юныя знаўцы Гродна – заўтрашнія студэнты нашага факультэта.