Нашы студэнты на турыстычнай канферэнцыі ў Брэсце
18 красавіка студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасцінннасць” прынялі ўдзел у VIII рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў “Індустрыя турызму і турыстычныя рэсурсы”. Свае матэрыялы на канферэнцыю падалі Лысенка В., Шынкевіч А., Буднік Л., Аскірка Я., Корсак Б., Скарына В., Ратомская В. (навуковы кіраўнік - Карнялюк В.Р.) Удзельнікамі канферэнцыі сталі маладыя даследчыкі з Брэста, Гродна, Магілёва, Пінска, Мінска, Гомеля, Белгарада ( Расія).
На пленарным пасяджэнні выступілі Лысенка Вольга с тэмай “Маршрут веласіпеднага пахода па Валожынскаму раёну “Сцяжынкамі Ядвігіна Ш.” і Буднік Лізавета - “Турыстычны патэнцыял Кастрычніцкага раёна Гродна”. Выступленні дзяўчат выклікалі шчырую цікавасць ўдзельнікаў канферэнцыі. Удзел у дадзенай канферэнцыі для нашых студэнтаў стаў добрай традыцыяй, якая, натуральным чынам, звязвае наш і брэсцкі універсітэты. Па выніках канферэнцыі, як заўсёды, будзе падрыхтаваны зборнік навуковых матэрыялаў.