Рэспубліканскі форум па школьнаму краязнаўству ў Гродна

17 красавіка ў Гродна стартаваў рэспубліканскі краязнаўчы форум “Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі".  У першым дні  форума прыняў удзел дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнялюк В.Р., які  на пленарным паседжанні пазнаёміў  педагогаў з вопытам шматгадовай арганізацыі канферэнцыі школьнікаў “Край Гарадзенскі”.

Было падкрэслена, што запланаваная на 27 красавіка абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і  вучняў “Купалаўская вышыня”, з’яўляецца лагічным працягам правядзення канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Гэтыя навукова-адукацыйныя праекты  -  прыклад  арганічнага  супрацоўніцтва нашага ўніверсітэта з сярэднімі навучальнымі установамі горада і вобласці.

         Выпускнік  магістратуры кафедры турызму і культурнай спадчыны,  вядомы гродзенскі  біёлаг, аўтар тэлеперадачы “У аб’ектыве натураліста” і настаўнік гімназіі №1 Гуменны В.С. ў ходзе форума пазнаёміў яго ўдзельнікаў з   прыкладамі эколага-краязнаўчай працы з вучнямі на пляцоўцы Румлёўскага парку.

          У рамках  насычанай адукацыйнай праграмы форума “У гісторыю скрозь стагоддзі” яго ўдзельнікі ў першы дзень наведалі Гродзенскую гімназію імя акадэміка Я.Ф. Карскага, дзе  пазнаёміліся з вопытам краязнаўчай работы  гэтай установы адукацыі і прадэманстравалі свае  лепшыя практыкі выкарыстання патэнцыялу краязнаўства ва ўстановах адукацыі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0936.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0937.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0938.jpg

Вход на сайт