Археалагічны гурток прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Мінску
Сябры СНК “Археалагічны гурток” Каспер Мікіта Сяргеевіч (4 курс) і Чубараў Матвей Уладзіміравіч (2 курс) разам з навуковым кіраўніком гуртка, старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршковым Аляксандрам Дзмітрыевічам прынялі ўдзел у міжнароднай каферэнцыі маладых вучоных, аспірантаў, студэнтаў “Міждысцыплінарная інтэграцыя ў археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплінах”, якая адбывалася на базе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 4-5 красавіка 2024 г.
Пад час работы канферэнцыі былі заслуханы даклады прысвечаны прастораваму аналізу і геамадэляванню, гістарычна-археалагічным і антрапалагічных даследаванням.
Прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверістэта імя Янкі Купалы былі прадстаўлены дакладны аб прымяненні матэматычных метадаў пры гаспадарчай дыферынцыяцыі элементаў кідальнага ўзбраення ў фінальным палеаліце (Гаршкоў А. Д.) і жалезным веку (Чубараў М. У.). Абагульняючае паведамленне прысвечанае антрапалагічнай калекцыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму было зробленае Касперам М. С.
Акрамя гэтага, пад час работы канферэнцыі былі праведзены перамовы аб супрацоўніцтве з антраполагамі і археолагамі Беларусі і Расіі.