"Інтэлектуальныя серады" гуртка НіКа з Сяргеем Данскіх
14 сакавіка на нашым факультэце адбылося пасяджэнне студэнцкага навукова-даследчага гуртка НіКа. У рамках цыклу публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады", арганізаванага гуртком, перад студэнтамі выступіў дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны, кандыдат культуралогіі Сяргей Данскіх. Запрошаны спікер прэзентаваў альбом "1812. Столкновение двух империй", дзе з'яўляўся аўтарам тэксту, і распавёў прысутным пра актуальныя падыходы ў даследаванні гісторыі напалеонаўскіх войнаў. Мадэратарам дыскусіі выступіў навуковы кіраўнік гуртка Аляксандр Горны.