Гісторыя пра дабрыню, талент: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"
29 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. На гэты раз студэнты і выкладчыкі глядзелі нядаўні сусветны шэдэўр (выйшаў у 2021 годзе) – японскі фільм-анімэ “Цмок і рабаціністая прынцэса”.
Гэты неверагодны фільм зачароўвае сваім казачным апавяданнем. Гісторыя Бель – гісторыя пра падлеткаў, якія спрабуюць знайсці сябе ў гэтым вялікім свеце, якія спадзяюцца на дапамогу старэйшых таварышаў і сяброў, сутыкаюцца з агіднымі праявамі чалавечай натуры, ханжаства і меркантыльнага эгацэнтрызму.
Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай. Чакаем усіх на нашы наступныя кінапаказы.