Профарыентацыя ў гімназіі №7 горада Гродна

2 сакавіка ў рамках Дэкады гістарычных і грамадазнаўчых дысцыплін у гімназіі №7 імя В.Т. Калакольнікава адбылася адкрытая лекцыя дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Горнага на тэму "Што пілі і елі нашыя продкі". Спікер распавёў гімназістам аб гісторыі харчавання на беларускіх землях, падзяліўся цікавымі фактамі і знаходкамі па гэтай тэматыцы. У канцы выступа вучні змаглі даведацца аб адукацыйных магчымасцях факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0542.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0543.jpg

Вход на сайт