"КНІЖНЫ КЛУБ" ЗНОЎ САБРАЎ АДНАДУМЦАЎ
21 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае паседжанне «Кніжнага клуба» у гэтым годзе. Яно было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
Мадэратарам выступіў студэнт 2 курса спецыяльнасці «Сацыялогія» Глеб Сегень. Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвалі апавяданне Віктара Праўдзіна “Боль”. У дадзеным апавяданні ўзнімаюцца важныя моманты: неабходнасць прыняцця сваіх траўмаў і стрэс (на прыкладзе вайны ў Аўганістане і эвакуацыі людзей з Чарнобыля). Кожны падзяліўся сваім уражаннем і, напрыканцы, мерапрыемства падвялі агульныя высновы. Чакаем усіх жадаючых на наступным паседжанні «Кніжнага клуба».