Ад тэорыі да практыкі - адзін крок
20 лютага ў сцянах факультэта эканомікі і кіравання адбыўся чарговы хакатон. Яго традыцыйна зладзіў універсітэцкі Цэнтр трансфера тэхналогій на чале з А.У. Апекун. У хакатоне прынялі актыўны ўдзел студэнты розных спецыяльнасцяў з нашага факультэта. Ім на выбар быў прапанаваны шырокі спектр кейсаў з творчымі заданнямі. Ініцыятарамі заданняў выступілі самыя розныя ўстановы, зацікаўленные ў новых прадуктыўных ідэях: ад прыватных гродзенскіх фірм да навучальных устаноў.
Студэнты нашага факультэта складалі дзве каманды. Удзельнікі адной каманды накіравалі свае намаганні на стварэнне рэкламных коміксаў для камерцыйнага прадпрыемства. Другая каманда выкарыстала свае гістарычные веды ў стварэнні фотазоны, прысвечанай 80-м угодкам вызваленя Беларусі ад фашызму.
Працяглы творчы дзень, пэўна не быў дарэмным для маладых людзей. Актуалізацыя тэарэтычных ведаў на практыцы, знаёмства з рознымі творчымі рашэннямі іншых каманд, усведамленне рэальнай праблематыкі сучаснага бізнесу – той новы добры досвед, які атрымалі нашы студэнты на гэтым зімовым інтэлектуальным спаборніцтве.