Музейная беларуская дыктоўка
У дзень роднай мовы студэнтаў нашага факультэта паклікалі на беларускую дыктоўку ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Студэнты 1 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" з задавальненнем адгукнуліся на гэтую прапанову.
У сцянах бібліятэкі рэдкай кнігі ГДГАМ першакурснікі напісалі дыктоўку па знакамітаму твору Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня". Навуковы супрацоўнік музея Данілевіч Аксана Аляксандраўна не толькі прадыктавала тэкст студэнтам, але і прадставіла ім тую кніжную скарбніцу, ў якой апынуліся будучыя спецыялісты турыстычнай індустрыі. І, вядома, запрасіла студэнтаў карыстацца ўнікальнымі магчымасцямі музейнай бібліятэкі ў сваёй самаадукацыі. Вось такая супольная карысць атрымана была студэнтамі, дзякуючы запрашэнню гродзенскага музея.