На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму напісалі традыцыйную Купалаўскую дыктоўку
Традыцыйна, мерапрыемства пачалося са звароту рэктара ўніверсітэта Ірыны Фёдараўны Кітурка, якая павіншавала ўсіх з 84-годдзем Купалаўскага універсітэта і пажадала поспехаў у напісанні дыктоўкі. Потым з віншавальнымі і натхняльнымі словамі выступіў дэкан факультэта - Віктар Аляксандравіч Белазаровіч.
Дыктоўка прысвечана Дню роднай мовы – святу, якое адзначаецца ва ўсім свеце. І, безумоўна, Купалаўская дыктоўка прысвечана Дню нараджэння ўніверсітэта. У гэтым годзе студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта напісалі традыцыйную дыктоўку ўжо ў шосты раз. Купалаўская дыктоўка аб’ядноўвае!