«КУПАЛАЎСКАЯ ВЫШЫНЯ»
Увага! На старонцы сайта Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства (ГАЦТіК) размешчана праграма новай абласной краязнаўчай канферэнцыі вучняў старэйшых класаў і студэнтаў 1 курса «КУПАЛАЎСКАЯ ВЫШЫНЯ» —https://centrture.edu-grodno.gov.by/краеведение/конкурсы/купалаўская-вышыня.
Ініцыятарам канферэнцыі з’яўляецца кафедра турызму і культурнай спадчыны разам з Цэнтрам развіцця кар’еры ГрДУ імя Янкі Купалы. Канферэнцыя па сваіх метадычных накірунках з’яўляецца спадкаемцай папярэдняй канферэнцыі «Край Гарадзанскій», якая ладзілася ў г. Гродна з 2013 па 2023 гг..
Запланавана новая канферэнцыя на 27 красавіка 2024 года. Яе секцыі размесцяцца ў корпусе нашага факултэта, а таксама факультэтаў біялогіі і экалогіі, філалалагічнага і мастацтва і дызайна.
Звяртаем увагу выкладчыкаў і іх студэнтаў-першакурснікаў, што работы павінны быць прадстаўлены ў PDF-версіі на гугл-платформе ГАЦТіК да 1 сакавіка 2024 г.