Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін прэзентавала дасягненні беларускай археалогіі ў Гожскай сярэдняй школе

Напярэдадні Дня беларускай навукі  ў рамках мерапрыемстваў па прафарыентацыі “Кірмаш прафесій” і “Школа актыўнага грамадзяніна” 25 студзеня ў дзяржаўнай установе “Гожская сярэдняя школа” Гродзенскага раёна кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін была арганізавана і праведзена пляцоўка для прэзентацыі дасягненняў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

Прафесар кафедры Сяргей Піваварчык распавёў слухачам аб гісторыі і спецыяльнасцях факультэта, аб вопыце супрацоўніцтва з навучальнымі ўстановамі Гродзеншчыны, аб уступнай кампаніі гэтага года. Студэнт 4 курса спецыяльнасці “Гісторыя (археалогія) Мікіта Каспер падзяліўся сваім досведам удзелу ў навуковых даследаваннях, аб дзейнасці студэнцкага навуковага таварыства “Археалагічны гурток”. Студэнт 1 курса спецыяльнасці “Гісторыя” Іван Гладкоўскі прадэманстраваў вучням вынікі гістарычнай рэканструкцыі сярэднявечнай зброі, і адзначыў, што студэнты маюць магчымасць удзелу ў навуковых экспедыцыях, канферэнцыях, школах і праектах. Асаблівую цікавасць выклікаў майстар-клас па практычнай археалогіі, які правёў старшы выкладчык Алесь Гаршкоў. Вучні прынялі ўдзел у вырабе крамянёвых прыладаў працы, вывучалі структуру грунта з раскопак пад мікраскопам. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана выстава “Археалагічная спадчына Панямоння”. Госці з універсітэта адказалі на пытанні ўдзельнікаў і перадалі ў кабінет гісторыі школы навукова-метадычную літаратуру, з кіраўніцтвам і настаўнікамі Гожскай школы былі абмяркаваны перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Неабходна адзначыць, што выкладчыкі і студэнты кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін рэгулярна прымаюць удзел у мерапрыемствах па прафарыентацыі ў рэгіёнах. У 2022-2023 гг. такія мерапрыемствы былі арганізаваны і праведзены ў Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім і Пінскім раёнах.

 https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0158.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0159.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0160.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0161.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0162.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0163.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0164.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2024/0165.jpg

Вход на сайт