Традыцыйная паездка на Краснасельскія шахты
2 снежня 2023 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасцей “Гісторыя (археалогія)” і “Гісторыя (па накірунках)” здзейснілі традыцыйную паездку на Краснасельскія шахты. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гаршкова Аляксандра была праведзена археалагічная разведка ў ваколіцах шахт эпохі неаліту–ранняга жалезнага веку з мэтай збора крамянёвых матэрыялаў для далейшага іх выкарыстання ў вучэбнай рабоце.
Акрамя таго, са студэнтамі былі праведзены заняткі па складанню тапаграфічных і сітуацыйных планаў, якія пасля будуць выкарыстаныя ў навуковай дзейнасці гуртка.