Любімая камедыя дзяцінства: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба "Кола"

30  лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Кінаклуб пазнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў са смешнай і непрывязанай да ўзросту камедыяй “Нянькі” ў беларускамоўнай агучцы. Гісторыя фільма месцамі банальная, незацейлівая, наіўная, але глядзіцца лёгка, з цікавасцю і захапленнем. Большую частку кінастужкі хочацца проста смяяцца.

 

Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай.  Чакаем вас на нашы наступныя кінапаказы.

                                                                               Мурашка Ілья,

старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/7008.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/7009.jpg

 

Вход на сайт