Мерапрыемства, прысвечанае археалагічным адкрыццям на тэрыторыі Беларусі
28 лістапада 2023г. супрацоўнікамі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін доктарам гістарычных навук Піваварчыкам С.А. і магістрам гістарычных навук Гаршковым А.Д. у інтэрнаце №2 па вул. Даватара, 27 было праведзена мерапрыемства, прысвечанае археалагічным адкрыццям на тэрыторыі Беларусі.
Студэнты пазнаёміліся з асноўнымі археалагічнымі знаходкамі і аб’ектамі, на якіх праводзіліся даследаванні ў 2022-2023 гг, змаглі ўжывую паглядзець і патрымаць у руках сапраўдныя артэфакты, якія былі атрыманы пад час раскопак, якія праводзіліся студэнтамі-археолагамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.