Прыемнае супрацоўніцтва...
21 лістапада ў наш горад па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніцтвам факультэта, завіталі студэнты турыстычнай спецыяльнасці з выкладчыкамі з БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Вучэбная практыка па экскурсазнаўству для іх пачалася ў Гродна з працяглай агляднай экскурсіі. Знаёмства са знакавымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі горада, увага да турыстычнай інфрастуктуры Гродна, выпрабаванне на сабе выгодаў хостела Гродзенскага абластнога турыстска-краязнаўчага цэнтра — тое, чым стаў першы з трох дзен знаходжання берасцейцаў ў Гродна. Наступны дзень стане для практыкантаў часам знаёмства з экспазіцыяй Старога Замка і выставамі Галоўнага корпуса нашага ўніверсітэта. Творчыя, навуковыя і адукацыйныя стасункі паміж нашым факультэтам і калегамі з Брэста - сталыя і заўжды плённыя.