«Мадэрнізацыя і працэсы сацыяльных трансфармацый у Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XXI стагоддзя”

    Пад такой назвай 17 лістапада 2023 года ў БДУ адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя. Арганізатар канферэнцыі – гістарычны факультэт. Канферэнцыя сабрала гісторыкаў з Беларусі і Расіі, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці,студэнтаў. Праграма канферэнцыі была вельмі цікавай і насычанай. З дакладамі на пленарным паседжанні выступілі вядомыя беларускія гісторыкі Каханоўскі А.Г., Голубеў В.Ф., Ходзін С.Н. і інш.

У дакладах асвятляліся праблемы мадэрнізацыі сацыяльна – эканамічнага жыцця Беларусі 2-ой паловы 18 – пачатку 20 стст., гістарычнай дэмаграфіі, развіцця школы сацыяльнай гісторыі БДУ, развіцця прамысловасці ў перыяд капіталізму і інш. Цікавымі былі выступленні на секцыі №2 “Беларусь ва ўмовах мадэрнізацыйных працэсаў 20 – пачатку 21 стст.”. Тэматыка ахоплівала як  праблемы сацыяльнай і эканамічнай гісторыі, так і права, грамадскага жыцця, дзейнасці моладзевай арганізацыі і інш. Я таксама выступаў з паведамленнем “Конфессиональная и национальная политика советской власти и ее реализация на Лидчине (сентябрь 1939 – июнь 1941 гг.”

 Выступленне выклікала дыскусію, да мяне былі пытанні. Цікава было пачуць, як працуюць на ніве навукі як выкладчыкі і вучоныя, якія маюць вопыт даследаванняў, так і студэнты, якія робяць толькі першыя крокі ў навуку. Шмат было павучальнага, што мною ўспрынята як накірунак для далейшай працы. Важна штодзённа працаваць, адкрываць новыя старонкі нашай гісторыі, не застанаўлівацца на дасягнутым.

 

Жукоўскі Канстанцін

студэнт 2 курса спецыяльнасці “Гісторыя”,

удзельнік Студэнцкай навукова – даследчай

 лабараторыі па вывучэнні праблем Вялікай Айчыннай вайны

Вход на сайт