Знаёмства са Св. Максіміліянам Кольбэ

17 лістапада студэнты 2 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» і некалькі дапытлівых дзяўчат-першакурсніц ў ходзе  экскурсіі  айца-францысканца Паўла пазнаёміліся з постаццю Св. Максіміляна Кольбэ. Жыццё, дзейнасць і подзвіг у гады Другой Сусветнай вайны а. Максіміляна прадстаўлены на вялікай колькасці інфармацыйных стэндаў  ва ўнутраным дворыку гродзенскага касцёла Святой  Маці  Божай Анёльскай ордэна францысканцаў. 

 

Студэнты даведаліся пра падзвіжніцкі лад жыцця і абставіны  гераічнага ўчынку гэтага пробашча  касцёла ў Асвенцыму. Таксама  юнакам быў прадстаўлены сам касцёл: яго архітэктурнае хараство, рэлігійны змест  интэр'ера, старонкі гісторыі. Паколькі месца  францысканскага касцёла ў гродзенскай гісторыі адметнае,  знаёмства з ім   — важны  элемент  авалодання  будучымі спецыялістамі турыстычнай індустрыі прафесійнымі кампетэнцыямі, сярод якіх — дасведчанасць у гісторыі культуры краіны.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5005.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5006.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5007.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5008.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5009.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5010.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/5011.JPG

Вход на сайт