Круглы стол да 500-годдзя паэмы "Песня пра зубра"

27 кастрычніка 2023 года Цэнтр даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з рэдакцыяй газеты "Звязда" арганізавалі круглы стол, прымеркаваны да 500-годдзя выдання паэмы беларускага лацінамоўнага паэта Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".

У працы круглага стала прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі, літаратуразнаўцы і гісторыкі: дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У. Кароткі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі І. Саверчанка, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі С. Юрэцкі, загадчык аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стст. А. Доўнар, кіраўнік Цэнтра даследавання дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы А. Горны. Мадэратарам круглага стала выступіла пісьменніца Л. Рублеўская. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі гісторыю стварэння паэмы ""Песня пра зубра", яе ўплыў на развіццё эпохі Рэнесанса ў культуры Беларусі, фарміраванне вобраза Міколы Гусоўскага ў гістарычнай памяці беларусаў. Матэрыялы круглага стала будуць надрукаваны ў адным з нумяроў газеты "Звязда". 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/3053.jpg

Вход на сайт