«Сустрэча» з Людвігам Заменгофам

27  кастрычніка  студэнты 2 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» прынялі ўдзел у   абмеркаванні  жыцця і дзейнасці   стваральніка мовы эсперанта Людвіга Заменгофа.

У чытальнай зале гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка  студэнты пазнаёміліся з  цікавымі фактамі пра  гродзенскі перыяд жыцця Л. Заменгофа з выступу   навуковага  супрацоўніка Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Андрэя Ціхамірава. Дзякуючы   звесткам, якія былі  агучаны падчас  гэтай сустрэчы,  «дом Заменгофа» у Гродна па адрасу  Кірава, 5  напоўніўся  для ўсіх прысутных яшчэ большым гістарызмам.  Такое паглыбленае знаёмства з Гродна дапамагае   будучым  спецыялістам у турызме  больш  змястоўна  і асэнсавана     праводзіць экскурсіі па  гораду.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/3050.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/3051.jpg

Вход на сайт