Традыцыйная вандроўка для першакурснікаў

18 кастрычніка  студэнты 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» з выкладчыкамі кафедры турызму і культурнай спадчыны  Ю.У. Кейко і В.Р. Карнелюком зладзілі вучэбную экскурсію па  Бераставіцкаму, Свіслацкаму і Пружанскаму раёнах. Падчас вандроўкі яе ўдзельнікі пазнаёміліся з турыстычным  патэнцыялам  садова-паркавага  комплексу былой сядзібы Біспінгаў у Масалянах,  убачылі  новыя турыстычныя магчымасці ў Вялікай Бераставіцы, у тым ліку наведаўшы  раённы метадычны цэнтр народнай творчасці, склалі ўласнае ўражанне ад разнастайных помнікаў г. Свіслач.

 

Асобнаю часткай вандроўкі   стала традыцыйнае, для першакурснікаў турыстычнай спецыяльнасці, наведванне  аграсядзібы «Стулы» ў Пружанскім раёне. Гаспадыня аграсядзібы гасцінна сустрэла  купалаўцаў, пачаставала гарбатай і печывам, а таксама  распавяла пра патэнцыял сваёй агратурыстычнай гаспадаркі.

Традыцыйнае  знаёмства першакурснікаў з гісторыка-культурным, этнаграфічным, прыродным і турыстычным патэнцыялам краіны ажыццявілася дзякуючы кіраўніцтву факультэта,  прафкому студэнтаў ГрДУ і Рэгіянальнаму цэнтру турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2094.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2095.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2096.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2097.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2023/2098.JPG

Вход на сайт